Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Coca-Cola не адмовіцца ад плястыкавых бутэлек з прычыны вялікага попыту на іх


Кампанія не гатовая перайсьці на шкляную або бляшаную тару з прычыны рызыкі павелічэньня вугляроднага сьледу. Пра гэта ў інтэрвію ВВС заявіла адна з кіраўніц кампаніі.

Кіраўніца аддзелу разьвіцьця ВВС Бэа Пэрэс заявіла, што людзям падабаецца магчымасьць паўторнага закрыцьця і лёгкасьць упакоўкі.

Coca-Cola абяцае да 2030 года павялічыць аб’ём ўтылізацыі плястыкавых бутэлек да аб’ёмаў, супастаўляльнага зь іх вытворчасьцю. Таксама фірма плянуе павялічыць выкарыстаньне матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці паўторна, да 50%.

Абаронцы навакольнага асяродзьдзя сьцьвярджаюць, што нягледзячы на абяцаньне, вялікая колькасьць плястыкавых бутэлек кампаніі ўсё роўна адправяцца на звалку. Паводле ВВС, Coca-Cola вырабляе каля трох мільёнаў тон плястыкавых упаковак у год. Гэта эквівалентна 200 тысячам бутэлек у хвіліну.

20 студзеня кітайскія ўлады абвясьцілі аб плянах цалкам забараніць выкарыстаньне плястыка, які не распадаецца, да 2025 года. У найбліжэйшыя два гады ў краіне перастануць выкарыстоўваць плястыкавыя пакеты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG