Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы пацьвердзіла паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі. Расейскія дэлегаты зараз могуць прымаць удзел у галасаваньнях.
За аднаўленьне сяброўства Расеі ў асамблеі прагаласавала 116 дэпутатаў, супраць — 62. Пасьля галасаваньня дэлегацыя Ўкраіны заявіла, што пакідае асамблею.
Расея ня ўдзельнічала ў працы асамблеі з 2015 года. З прычыны анэксіі Крыма і падтрымкі сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны Расею пазбавілі права голасу і ўдзелу ў рабоце органаў асамблеі. З 2017 года праз гэтую сытуацыю Расея перастала плаціць унёскі ў бюджэт Рады Эўропы і пагражала выхадам з арганізацыі. Францыя, Нямеччына і шэраг іншых краін выступілі за вяртаньне паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі.
25 чэрвеня ПАРЭ большасьцю галасоў прыняла папраўкі да рэглямэнту і рэзалюцыю, якая дазваляе расейскай дэлегацыі вярнуцца да працы ў асамблеі.