Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчыну не пусьцілі ў начны клюб у Горадні. Тады яна яго «замінавала»


15 сьнежня а 6:45 раніцы на тэлефон міліцыі 102 у Горадні паступіў званок аб тым, што ў горадзе замініраваны начны клюб. Пра гэта паведамляе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

Як паведамляе аддзяленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў абласнога УУС, на месца прыбылі тэрміновыя службы. Былі эвакуаваныя 70 наведвальнікаў клюбу. У выніку праверкі небясьпечных прадметаў не знайшлі.

Супрацоўнікі міліцыі высьветлілі асобу «тэлефоннай тэрарысткі» і апэратыўна затрымалі яе. Ёю аказалася мясцовая жыхарка 1994 году нараджэньня.

Дзяўчыну агледзелі мэдыкі, згодна іх заключэньню, было зафіксавана алькагольнае ап’яненьне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, матывам паслужыла крыўда дзяўчыны на тое, што яе не пусьцілі ў клюб.

Цяпер праводзіцца праверка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG