Паводле дадзеных Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, 9 лістапада з трох гандлёвых цэнтраў Менска агулам было эвакуявана 8 200 чалавек.
Каля 19-й вечара на электронную пошту кол-цэнтру Магілёўскага аддзяленьня Беларускай чыгункі паступіла паведамленьне аб мінаваньні шэрагу аб’ектаў у сталіцы.
У выніку з чыгуначнага вакзалу было эвакуявана 350 чалавек, з гандлёвага цэнтру «Дана Мол» -- 3000, «Галілео» -- 2000, «Замак» -- 2850 человек.
Сапёры выбухованебясьпечных прадметаў не знайшлі.
Сьледчы камітэт распачаў крымінальныя справы паводле артыкулу пра загадзя ілжывае паведамленьне пра небясьпеку.
Сёлета ў жніўні невядомыя таксама паведамлялі пра нібыта замінаваныя аб'екты ў Менску і Магілёве.