Прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас 5 лістапада пракамэнтаваў пэтыцыю аб выходных 31 сьнежня, 1 і 2 студзеня, піша Tut.by.
Што адбылося?
Сёлета 31 сьнежня ў Беларусі — працоўны дзень, выходныя — 1 і 2 студзеня. На сайце Petitions.by зьбіраюць подпісы за выходны 31 студзеня.
Пэтыцыю падпісалі больш за 11 тысяч чалавек.
Што сказаў Румас?
- Паабяцаў паглядзець пэтыцыю.
- «Урад хацеў 2 студзеня зрабіць выходным, але не падтрымалі. А пра 31-га ніхто не казаў». Паводле Tut.by, гаворка магла ісьці пра сталы выходны 2 студзеня, які ня трэба адпрацоўваць.
- «Не разумею, чаму 31 сьнежня. Вось 2-га больш разумею: аднаго дня мала. Абяцаю, што вывучу гэтае пытаньне».
Што ў пэтыцыі?
- У пэтыцыі просяць скасаваць пастанову «Аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе», паводле якой выходны 2 студзеня трэба будзе адпрацоўваць у суботу, 4 студзеня.
- Падпісанты просяць прызнаць усе тры дні выходнымі «на дзяржаўным узроўні» і не рабіць пераносаў зь іншых дзён.
Летась урад вырашыў не рабіць выходнага 2 студзеня. У адказ на гэта 16,6 тысячы карыстальнікаў сайта Petitions.by безвынікова прасілі расьцягнуць навагоднія выходныя да 4 дзён — з 30 сьнежня па 2 студзеня. У гэтым дзесяцігодзьдзі беларусы працавалі 2 студзеня толькі двойчы — у 2012 і 2019 гадах.