Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя запусьціла неапазнаныя ракеты ў бок Японскага мора


Вайскоўцы КНДР запусьцілі дзьве ракеты ў бок Японскага мора. Пра гэта паведамляецца са спасылкай на аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.

Паводле дадзеных вайскоўцаў, пуск ракет адбыўся ў правінцыі Пхёнан-Намдо. Спэцыялісты праводзяць аналіз сытуацыі. Іншых падрабязнасьцяў не паведамляецца.

Японскі тэлеканал NHK са спасылкай на вайскоўцаў паведамляе, што ракеты ўпалі за межамі выключнай эканамічнай зоны Японіі ў Японскім моры.

Сэўл і Токіё не выключаюць, што ракеты, выпушчаныя КНДР, былі балістычныя.

  • 2 кастрычніка Пхэньян паведаміў аб пасьпяховым выпрабаваньні балістычнай ракеты для падводных лодак. Тады Японія выказала Паўночнай Карэі свой пратэст.
  • Незадоўга да выпрабаваньня СМІ паведамілі, што КНДР рыхтуе да спуску на ваду падводную лодку з балістычнымі ракетамі на борце.
  • Сьцьвярджаецца, падлодка з сучаснымі ракетамі ў выпадку выхаду ў Ціхі акіян зможа нанесьці ўдар па амэрыканскіх базах на Гуаме і Гаваях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG