У другім чытаньні Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала законапраект аб спыненьні кампэнсацыі народнаму дэпутату выдаткаў, зьвязаных з выкананьнем дэпутацкіх паўнамоцтваў, калі ён без уважлівых прычын прапускае пленарныя пасяджэньні Рады або пасяджэньні камітэтаў.
Дакумэнт падтрымалі 265 народных дэпутатаў з 450.
Законапраект прадугледжвае, што выплат будуць пазбаўляцца тыя дэпутаты, якія на працягу каляндарнага месяца адной сэсіі без уважлівых прычын не ўзялі ўдзел у больш як 30% галасаваньняў або больш чым 50% пасяджэньняў камітэту, у які выбраныя.
Паводле зьвестак Камітэту выбарнікаў Украіны, у фракцыі прэзыдэнцкай партыі «Слуга народу» ў верасьні было найбольш дэпутатаў, якія часьцей, чым іншыя, ігнаравалі галасаваньні Вярхоўнай Рады (13 дэпутатаў прапусьцілі траціну і больш галасаваньняў Рады). У той жа час сярод фракцый і груп парлямэнту найбольш часта ўдзельнічалі ў галасаваньні менавіта дэпутаты «Слугі народу».