Сацыёлягі зафіксавалі рэкорднае ад часу анэксіі Крыму паляпшэньне ў стаўленьні расейцаў да Ўкраіны. 56 адсоткаў рэспандэнтаў у Расеі заявілі, што пазытыўна ставяцца да суседняй краіны. Пра гэта сьведчаць вынікі сумеснага расейскага апытаньня «Левада-цэнтру» і Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, якое апублікавала РБК.
Паводле сацыяёлягаў, доля расейцаў, якія ацэньваюць сваё стаўленьне да Ўкраіны як «добрае» ад лютага павялічылася прыблізна ў паўтара разу.
Апытаныя РБК экспэрты зьвязваюць гэта з абраньнем Уладзіміра Зяленскага прэзыдэнтам Украіны ў красавіку і з частковай зьменай рыторыкі расейскіх СМІ адносна Ўкраіны пасьля гэтага.