Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі заклікаў падчас пратэстаў «не ствараць карцінку для расейскай тэлевізіі»


Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў праваахоўнікаў паважаць мірны пратэст і гарантаваць яго бясьпеку падчас анансаваных на 14 кастрычніка акцый. Пра гэта ён напісаў на сваёй фэйсбук-старонцы. 4 кастрычніка адзначаецца Дзень абаронцы Ўкраіны.

Акрамя таго, Зяленскі зьвярнуўся і да ўдзельнікаў акцый, каб тыя не паддаваліся на правакацыі тых, «хто вельмі хоча стварыць красамоўную карцінку для расейскай тэлевізіі».

«14 кастрычніка ў сталіцы будзе шмат вэтэранаў і добраахвотнікаў. Разумею ваш страх па далейшым урэгуляваньні сытуацыі на Данбасе. Вы цалкам справядліва ня хочаце, каб тое, за што вы ваявалі, аказалася бескарысным. І не дапусьціце, каб памяць аб загінулых баявых пабрацімаў і сясьцёр была здраджаная. Абяцаю вам як прэзыдэнт Украіны і вярхоўны галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл, і я ніколі гэтага не дапушчу», — адзначыў прэзыдэнт.

Раней у МУС паведамілі, што 14 кастрычніка ў Дзень абаронцы Ўкраіны па ўсёй краіне заплянавана каля 300 масавых мерапрыемстваў, у прыватнасьці ў Кіеве вэтэраны і добраахвотнікі падалі заяўкі на пяць акцый. У кастрычніку 2014 года гэты дзень сваім указам увёў тагачасны прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Адначасова быў адменены ўказ аб увядзеньні ва Ўкраіне Дня абаронцы Айчыны, які адзначалі 23 лютага. З 2015 Дзень абаронцы Ўкраіны зьяўляецца дзяржаўным сьвятам.

Дату абралі невыпадкова — 14 кастрычніка адзначаецца Дзень украінскага казацтва, Пакрова Прасьвятой Багародзіцы і гадавіна стварэньня Украінскай паўстанцкай арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG