Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі аднавіў ZET — гурт у масках, які не выступаў 11 гадоў. ВІДЭА


На Youtube-старонцы беларускага сьпевака Лявона Вольскага зьявілася відэа з рэпэтыцыі гурту ZET, які апошні раз выступаў у 2008 годзе.

Панк-гурт выступаў у масках і не раскрываў асобы, але многія адзначалі падабенства голасу вакаліста да голасу Лявона Вольскага. ZET выпусьціў два поўнафарматныя альбомы: «З Новым годам!» (2000) і «Radzima.com» (2006), кліп на песьню «Калгас».

Упершыню за 11 гадоў ZET можна будзе пачуць на канцэрце 26 кастрычніка ў менскім Prime Hall — разам зь іншымі праектамі Лявона Вольскага («Мроя», N.R.M. і цяперашні гурт Volski, па аддзяленьні на кожны гурт). Квіткі ўжо прадаюцца праз інтэрнэт — арганізатары кажуць, ужо прадалі тры чвэрці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG