Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новым падручніку расейскіх дзяцей вучаць «браць стрэльбу»


День ВДВ у Сэвастопалі, 2 жніўня 2019 году.
День ВДВ у Сэвастопалі, 2 жніўня 2019 году.

Зь верасьня гэтага году вучні малодшых клясаў расейскіх школаў пачнуць вывучэньне Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі ў вершах, паведамляе расейскае выданьне «Известия».

Спэцыяльны навучальны дапаможнік выпушчаны з удзелам чальцоў Савету Фэдэрацыі, Асацыяцыі юрыстаў Расеі, Інстытуту разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў ды іншых установаў.

Адзін з распрацоўшчыкаў кнігі, віцэ-прэзыдэнт расейскага фонду «Стратэгія будучыні» Антон Сямікін, заявіў, што яе аўтары «акцэнтавалі ўвагу на базавых каштоўнасьцях расейскай дзяржавы і грамадзтва», а таксама «на базавых правах і свабодах, якія апісаныя ў першай і другой частках Канстытуцыі».

«Известия» прыводзяць некалькі цытат з дапаможніка — у прыватнасьці, аб усеагульным ваенным абавязку, хоць кніга прызначана для дзяцей ад 8 да 14 гадоў:

Когда в твоей защите будет

Нуждаться Родина твоя,

Рука агрессора нависнет,

Сгустятся в небе облака,

Ты на её защиту встанешь

И в руку ты ружьё возьмёшь

И будешь защищать Россию,

А может, за неё падёшь.

Пра расейска-украінскі ваенный канфлікт аўтары дапаможніка паведамляюць дзецям наступнае:

Теперь война на Украине,

Где русских тоже много есть,

А им язык их запретили

И разожгли войну и месть.

Адзначаецца, што «базавыя каштоўнасьці расейскай дзяржавы і грамадзтва» праілюстраваныя ня прафэсійнымі мастакамі, а дзецьмі: малюнкі зьбіралі падчас конкурсу «Калі б я быў прэзыдэнтам», які прайшоў у школах Расеі гэтай вясной.

Адказны сакратар Канстытуцыйнай камісіі Расеі і адзін з аўтараў асноўнага закону краіны Алег Румянцаў, азнаёміўшыся з дапаможнікам, ухваліў яго, заявіўшы, што «у ім сабраны асноўныя пастуляты прававой культуры».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG