Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чачэнскай тэлевізіі падлетак 46 хвілін прасіў прабачэньня за крытыку ўладаў


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў

Чачэнская дзяржтэлерадыёкампанія «Грозны» (ЧГТРК) паказала сюжэт аб мясцовым падлетку, які са сьлязьмі просіць прабачэньня за крытыку ўладаў рэспублікі ў «Інстаграме». На праграму, якая выйшла ў эфір 26 ліпеня, зьвярнула ўвагу ВВС.

Матэрыял пад назвай «Экстрэмісцкі камэнтар і яго наступствы» прысьвечаны паведамленьням, якія разьмясьціў 16-гадовы Магамэд Ахматаў. У іх жыхар Чачэніі высьмейваў дзейнасьць дабрачыннага фонду імя Ахмата Кадырава і называў «шайкай» асяродзьдзе прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

«Я казаў, што чачэнцы „няверныя“. Я вельмі моцна пашкадаваў. Мяне падманулі ў інтэрнэце. Я паспрабую больш ніколі такога не рабіць. Я прашу прабачэньня ва ўсяго чачэнскага народу», — кажа на відэа падлетак.

Пасьля гэтага ён выслухоўвае папрокі муфтыя Чачэнскай рэспублікі Салаха Мэжыева. Той часам перапыняе працяглую прамову, каб прачытаць раздрукаваныя на некалькіх старонках камэнтары падлетка ў «Інстаграме».

У відэа таксама выступае хлопец, якога прадстаўляюць як сябра Ахматава. Той распавядае, што ягоны сябрук «не выходзіў з дому па некалькі дзён». «Вось гэта ўжо быў сыгнал!», — камэнтуе закадравы голас.

Інтэрвію чэчэнскаму ТВ таксама дала маці Магамэдава, якая адна выхоўвае яшчэ траіх дзяцей.

«Я ня думала, што ў галаве майго сына будуць такія дурныя рэчы. Але ён паказаў сваю маладосьць, сваё глупства. Гэта я вінаватая, што не ўзяла [ягоны тэлефон] і не паглядзела, што ў ім. Ва ўсім мая віна», — кажа жанчына.

Акрамя яе, справу пракамэнтаваў і дзядзька Ахматава, які, па словах тэлежурналістаў, «усьведамляе, што за ўчынак пляменьніка па ўсіх чачэнскім законах трэба адказваць».

У канцы відэа паказана гутарка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава зь міністрам чачэнскага ўраду Джамбулатам Умаравым. У ёй Кадыраў сьцьвярджае, што «прафіляктыка экстрэмізму сярод моладзі» ёсьць адным з самых прыярытэтных кірункаў працы кіраўніцтва рэспублікі.

Магамэд Ахматаў — самы юны з усіх, хто прасіў прабачэньня за крытыку Кадырава. Героямі відэа з прабачэньнямі перад кіраўніком Чачэніі ў розны час станавіліся жыхары рэспублікі, блогеры і дэпутаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG