Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдат ускрыў сабе вены, яго падазраюць у наўмысным калецтве


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Шараговец выведнага батальёну 6-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады, якая базуецца ў Горадні, ускрыў сабе вены.

Кроў заўважылі калегі, хлопца ўдалося выратаваць. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Nexta.

Надзвычайнае здарэньне адбылося 23 ліпеня. Салдат быў прызваны ў войска ў траўні 2019 году.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Ўладзімер Макараў сказаў Свабодзе, што 23 ліпеня ў адной з вайсковых частак горадзенскага гарнізону зафіксаваны «дэманстрацыйна-ўстановачныя дзеяньні, якія маюць прыкметы замаху на злачынства „членашкодніцтва“».

Ён сказаў, што праводзіцца праверка па ўсіх кірунках. Салдата накіруюць таксама ў мэдыцынскую ўстанову.

Уладзімер Макараў
Уладзімер Макараў

«Калі гэтыя прыкметы пацьвердзяцца, то будзе пачатая крымінальная справа. Гэта не зьяўляецца замахам на самазабойства, бо чалавек, які ўчыняў гэтыя дзеяньні, ведаў пра бясьпеку дзеяньняў, якія ён рабіў», — сказаў Ўладзімер Макараў.

Што падштурхнула вайскоўца да гэтага ўчынку, паводле Макарава, таксама будуць высьвятляць.

«Дагэтуль ён неаднаразова казаў пра суіцыдальныя намеры. Хоць у гэты выпадак не зьяўляецца спробай суіцыду. Бо спроба прадугледжвае дзеяньні, якія не прывялі да сьмяротнага зыходу з прычыны, якая не залежыць ад самога чалавека. Гэта менавіта дэманстрацыйна-ўстановачныя дзеяньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG