Кінатэатры ў Тбілісі з пачатку акцый пратэсту перасталі паказваць фільмы на расейскай мове, заявіла 23 чэрвеня Асацыяцыя кінатэатраў Тбілісі агенцтву «РИА Новости». Фільмы цяпер можна паглядзець на грузінскай і ангельскай мовах.
Раней стала вядома, што грузінская сетка кінатэатраў Cavea прыпыніла паказы фільмаў па-расейску. Такое рашэньне кампанія прыняла ў знак салідарнасьці з удзельнікамі акцый пратэсту, паведамляе партал «Грузия Online». Cavea лічыцца самай вялікай сеткай кінатэатраў у Грузіі.
У Грузіі з 20 чэрвеня працягваюцца пратэсты, выкліканыя тым, што дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Гаўрылаў, галава дэлегацыі Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, прэзыдэнтам якой зьяўляецца, каторы падтрымлівае прызнаньне Масквой незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, заняў крэсла сьпікера грузінскага парлямэнту і зьвярнуўся да прысутных на расейскай мове.