Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На польскім баку Белавескай пушчы зьявіўся мядзьведзь зь Беларусі. Упершыню за некалькі дзесяцігодзьдзяў. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фатапастка, устаноўленая на польскім баку Белавескай пушчы, зарэгістравала зьяўленьне маладога мядзьведзя 14 чэрвеня 2019 году.

​«Гэта, найбольш верагодна, самец. Як доўга ён прабавіць у пушчы? Куды павандруе? Гэтыя пытаньні пакуль што застануцца без адказу. Пушча напэўна зьяўляецца адпаведным асяродзьдзем для мядзьведзя, таму мы спадзяемся, што гэта пачатак аднаўленьня яго папуляцыі», — сказаў беластоцкай газэце Kurier Poranny біёляг Караль Зуб з філіялу Польскай акадэміі навук у Белавежы.

Як мяркуе Караль Зуб, мядзьведзь прыйшоў з Налібацкай пушчы ў Беларусі, адолеўшы адлегласьць 200 кілямэтраў.

Газэта адзначае, што гэта першае пацьверджанае зьяўленьня мядзьведзя на польскім баку Белавескай пушчы «за некалькі дзесяцігодзьдзяў».

Выданьне таксама перасьцерагае чытачоў, што магчымая сустрэча зь мядзьведзем зь Беларусі можа аказацца небясьпечнай для іх жыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG