Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады францускага курорту расказалі пра «пуцінскія» асабнякі


Асабняк у Біярыцы, які купілі Кірыл Шамалаў і дачка прэзыдэнта Расеі Кацярына Ціханава
Асабняк у Біярыцы, які купілі Кірыл Шамалаў і дачка прэзыдэнта Расеі Кацярына Ціханава

Выданьне Time апублікавала расьсьледаваньне аб нерухомасьці сям’і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на адным з самых прэстыжных францускіх курортаў, Біярыцы.

Журналістам удалося знайсьці агентку па нерухомасьці Лярэн Вэбэр, якая ў 2012 годзе заключыла ўгоду аб куплі асабняка зь меркаваным зяцем Пуціна Кірылам Шамалавым і дачкой прэзыдэнта Расеі Кацярынай Ціханавай. Паводле словаў Вэбэр, яны асабіста заключалі ўгоду.

Згодна з запісам аб уласнасьці, атрыманых Time, пакупніком зьяўляецца Шамалаў, а прадаўцом — Генадзь Цімчанка, бізнэсовец з найбліжэйшага атачэньня Ўладзіміра Пуціна.

Лярэн Вэбэр таксама распавяла, што ў мінулым годзе тэлефанавала Шамалаву і пыталася ў яго, як рэагаваць на павышаную ўвагу да асабняка з боку журналістаў, на што той папрасіў агентку «нічога нікому не казаць».

Інфармацыю пра тое, што асабняк сапраўды належыць Шамалаву і Ціханавай, пацьвердзіла намесьніца мэра гораду Джасэлін Кастэньед. Таксама, паводле яе, «гараджане часта бачаць іх, калі яны гуляюць на рынку».

Яшчэ адна віла, якая належыць блізкім Пуціна, паводле дадзеных Time, знаходзіцца ў суседнім зь Біярыцам мястэчку Англет і цяпер рамантуецца. Згодна з зямельным рэестрам, уладальнікам вілы зьяўляецца пецярбурскі бізнэсовец Артур Ачарэтны — цяперашні муж былой жонкі прэзыдэнта Расеі Людмілы Пуцінай.

Расейскі консул у Біярыцы Аляксандр дэ Мілер дэ ля Сэрда распавёў, што былая жонка прэзыдэнта Расіі прыяжджала на курорт амаль кожны год — як да, гэтак і пасьля разводу. Спыняецца яна альбо ў адным з самых дарагіх гатэляў гораду, «Мірамар», альбо ў асабняку, які, як сфармуляваў консул, «належыць нашаму агульнаму сябру зь пецярбурскага атачэньня Пуціна».

Паводле дадзеных Time, сам Пуцін таксама любіў прыяжджаць у Біярыц. Улетку 1999 году менавіта падчас адпачынку з сям’ёй на гэтым курорце яму прыйшло «тэрміновае паведамленьне з Крамля» аб тым, што тагачасны прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын хоча бачыць яго сваім пераемнікам. Расейскі консул у Біярыцы таксама пацьвердзіў, што атачэньне Пуціна мае асаблівую прыхільнасьць да гэтага месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG