Кіраўнікі Расеі і Беларусі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку правялі кароткую гутарку.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце расейскага прэзыдэнта, яны «абмеркавалі актуальныя двухбаковыя пытаньні» і «актуальныя пытаньні інтэграцыі». Абодва кіраўнікі, у прыватнасьці, пацьвердзілі намер правесьці двухбаковую сустрэчу блізкім часам.
«Акрамя таго, Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка закранулі тэму правядзеньня ў Менску II Эўрапейскіх гульняў».