Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін звольніў двух генэралаў у сувязі са справай журналіста Галунова


Іван Галуноў пасьля вызваленьня з-пад хатняга арышту, аўторак, 11 чэрвеня
Іван Галуноў пасьля вызваленьня з-пад хатняга арышту, аўторак, 11 чэрвеня

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даручыў звольніць двух генэралаў паліцыі ў сувязі са справай журналіста «Медузы» Івана Галунова. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Звольненыя начальнік упраўленьня МУС па Заходняй адміністратыўнай акрузе Масквы Андрэй Пучкоў і начальнік Упраўленьня па кантролі за абаротам наркотыкаў Галоўнага ўпраўленьня МУС па Маскве Юрый Дзявяткін. Раней міністар унутраных справаў Уладзімер Калакольцаў хадайнічаў перад Уладзімерам Пуціным аб вызваленьні іх з пасадаў.

Іван Галуноў выйшаў на волю ўвечары ў аўторак. Каля будынка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня МУС па Маскве яго чакалі дзясяткі людзей. Раней у гэты дзень была спыненая крымінальная справа ў дачыненьні да яго.

У сераду, 12 чэрвеня, у Маскве і іншых гарадах Расеі прайшлі несанкцыянаваныя акцыі пратэсту ў падтрымку Івана Галунова. Па выніках маршу ў Маскве былі затрыманыя больш за 500 чалавек.

Галунова вінавацілі ў замаху на збыт наркотыкаў. Ён быў затрыманы ў Маскве 6 чэрвеня. Паліцыя сьцьвярджала, што ў журналіста пры сабе і дома былі выяўленыя наркатычныя рэчывы. Галуноў настойваў, што наркотыкі яму падкінулі. Яго адвакаты сьцьвярджалі пра шматлікія парушэньні пры затрыманьні і пасьля яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG