Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе пры пажары ў клініцы загінулі шэсьць чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Шэсьць чалавек загінулі пры пажары ў адэскай псыхіятрычнай клініцы 10 чэрвеня. Яшчэ пяць чалавек шпіталізаваныя з атручваньнем ўгарным газам. Агонь ахапіў значную частку аднапавярховага будынка клінікі.

Сярод загінулых мэдсястра і пяць пацыентаў, паведамляе карэспандэнт Украінскай рэдакцыі Радыё Свабода. Прычына пажару расьсьледуецца. Распачата крымінальная справа ў сувязі з падазрэньнямі ў парушэньні тэхнікі бясьпекі.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў спачуваньні ў сувязі з чалавечымі ахвярамі і назваў тое, што адбылося, «жудаснай трагедыяй». Кіраўнік дзяржавы прызначыў камісію для расьсьледаваньня прычынаў і абставінаў пажару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG