Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне памёр пяцігадовы хлопчык, якога паранілі п’яныя паліцыянты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Пераяславе-Хмяльніцкім 3 чэрвеня памёр пяцігадовы хлопчык, якога 31 траўня параніў ў галаву п’яны паліцыянт, які ня быў пры выкананьні службовых абавязкаў.

Увесь гэты час хлопчык знаходзіўся ў рэанімацыі, яму зрабілі апэрацыю. У яго былі чэрапна-мазгавая траўма, унутрымазгавая гематома і пералом скроневай косткі.

Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў афіцыйна падазрае ў тым, што здарылася, двух супрацоўнікаў Нацыянальнай паліцыі. Паводле зьвестак сьледзтва, 31 траўня паліцыянты разам зь людзьмі, асобы якіх ня высьветленыя, пілі алькаголь у двары прыватнага сэктару ў Пераяславе-Хмяльніцкім. У двары яны стралялі па бляшанках ды іншых прадметах з пакуль што неўстаноўленай зброі і паранілі хлопчыка ў галаву.

Абодва паліцыянты затрыманыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG