Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыплямат РФ разьмясьціў фота «былога таліба» зь георгіеўскай стужкай


Прадстаўнікі талібаў у Маскве ў лютым — пакуль без георгіеўскіх стужак.
Прадстаўнікі талібаў у Маскве ў лютым — пакуль без георгіеўскіх стужак.

Радыёстанцыя «Эхо Москвы» зьвярнула ўвагу на фатаграфіі, разьмешчаныя ў сетцы Вконтакте расейскім дыпляматам Мікітам Ішчанкам, на якіх некалькі чалавек у традыцыйнай аўганскай вопратцы пазіруюць зь георгіеўскімі стужкамі на грудзях. Фотаздымкі былі з подпісам: «талибы & георгиевская ленточка». Скрыншот захаваў журналіст «Эхо» Уладзімір Варфаламееў.

"Эхо Москвы "выказала здагадку, што здымкі былі зробленыя падчас прысьвечанага Дню Перамогі ўрачыстага прыёму ў расейскім пасольстве ў Кабуле. Талібамі называюць членаў аўганскага руху «Талібан», прызнанага ў Расеі, як і ў многіх краінах сьвету, тэрарыстычнай арганізацыяй. Яе дзейнасьць забароненая ў Расеі.

Мікіта Ішчанка, які разьмясьціў здымкі — прэсавы сакратар расейскай амбасады ў Аўганістане. У інтэрвію «Эхо Москвы» ён пацьвердзіў, што здымкі зробленыя на прыёме ў пасольстве. Аднак, паводле яго словаў, у ліку гасьцей былі ня сёньняшнія чальцы «Талібану», а былы чалец гэтай арганізацыі, цяпер паводле яго словаў, мірны актывіст.

Да фатаграфій Ішчанка дадаў подпіс «Былыя талібы & георгіеўская стужачка». Там таксама сьцьвярджаецца, што на прыём у пасольстве быў запрошаны «былы функцыянэр Руху талібаў, а таксама прадстаўнікі замежных дыпмісій і міжнародных арганізацый. Па прыбыцьці ўсім гасьцям раздаваліся георгіеўскія стужачкі». Якое імя функцыянэра, чым ён займаецца зараз, і хто іншыя людзі на фота, дыплямат ня тлумачыць.

  • «Георгіеўская стужка» апошнія гады актыўна выкарыстоўваецца расейскімі ўладамі ў якасьці сымбалю перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне. Яе раздаюць і гасьцям дыпляматычных прыёмаў у пасольствах Расеі з нагоды Дня перамогі. Пры гэтым афіцыйнага статусу ў стужкі няма.
  • Ва Ўкраіне стужка забароненая, паколькі яе актыўна выкарыстоўвалі падтрыманыя Расеяй сэпаратысты ў Крыме і Данбасе. Рух «НОД», які выступае з антызаходніх пазыцый, таксама выкарыстоўвае сымболіку стужкі.
  • Дэлегацыя забароненай у Расеі тэрарыстычнай арганізацыі «Талібан» у лютым наведвала Маскву, дзе ўдзельнічала ў форуме зь іншымі аўганскімі дэлегацыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG