Заява прагучала ў адказ абвешчанае аўганскім урадам спыненьне агню.
У той жа час талібы папярэдзілі, што перамірʼе не распаўсюджваецца на замежныя сілы, якія абяцаюць і далей атакаваць.
Перамірʼе, прапанаванае «Талібанам», мае дзейнічаць з 12 па 14 чэрвеня. У сваю чаргу ўрад абвясьціў пра спыненьне агню з 12 да 20 чэрвеня. Пры гэтым, як сказаў прэзыдэнт Аўганістана Ашраф Гані, спыненьне агню не закране баевікоў «Ісламскай дзяржавы» і «Аль-Каіды».
ЗША заявілі, што іх сілы і партнэры па кааліцыі будуць прытрымлівацца перамірʼя. Пры гэтым галоўны амэрыканскі генэрал у Аўганістане адзначыў, што ў час гэтага перамірʼя будуць узмоцненыя ваенныя апэрацыі супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Згодна з новым падыходам, прынятым прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, у апошні час праводзіцца больш агрэсіўная ваенная апэрацыя супраць «Талібану». Аднак усё адно талібы кантралююць значныя тэрыторыі ў Аўганістане.
Але ўжо сёньня аўганскія чыноўнікі заявілі, што талібы забілі больш за 40 супрацоўнікаў урадавых службаў бясьпекі ў выніку нападаў па ўсёй краіне.
Прынамсі 25 мясцовых паліцыянтаў былі забітыя, калі баевікі атакавалі тры кантрольна-прапускных пункты ў паўночнай правінцыі Кундуз 9 чэрвеня.