Ад 5 траўня ўступіла ў сілу пастанова расейскага ўрада, якая абавязвае мэсэнджэры ідэнтыфікаваць карыстальнікаў па нумары тэлефона.
Як перадае Meduza цяпер мэсэнджэры павінны будуць правяраць нумары тэлефонаў, з дапамогай якіх рэгіструюцца карыстальнікі, у апэратараў сувязі, пасылаючы ім адпаведны запыт. У адказ на яго апэратар павінен на працягу 20 хвілін пацьвердзіць асобу чалавека.
Калі апэратар не адкажа або зьвестак у базе ня знойдзецца, мэсэнджэр павінен будзе забараніць карыстальніку пасылаць паведамленьні.
Калі карыстальнік памяняе нумар тэлефона, ён павінен будзе прайсьці ідэнтыфікацыю паўторна.