Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан пасьля дыктатара: вайскоўцы і апазыцыя вядуць перамовы аб сумесным кіраваньні


Акцыя пратэсту ў Хартуме.
Акцыя пратэсту ў Хартуме.

У Судане вайскоўцы, якія прыйшлі ў гэтым месяцы да ўлады пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Амара аль-Башыра, і прадстаўнікі апазыцыі дасягнулі прынцыповай згоды аб стварэньні ваенна-грамадзянскага пераходнага ўраду, які павінен прывесьці краіну да свабодных выбараў.

Перамовы паміж вайскоўцамі і апазыцыяй, масавыя акцыі пратэсту якой падарвалі стабільнасьць рэжыму Башыра, раней былі перапыненыя, аднак аднавіліся пасьля таго, як ваенныя паабяцалі пайсьці на саступкі.

У суботу адбылася першая фармальная сустрэча дзьвюх дэлегацый. Як паведамляюць агенцтвы, бакам пакуль не ўдалося дасягнуць згоды аб разьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж вайскоўцамі і цывільнымі ў новым пераходным органе, а таксама аб тэрмінах пераходнага пэрыяду.

Як паведамляе The Guardian, апазыцыя настойвае на 8 зь 15 месцаў у пераходнай радзе, ваенныя ж хочуць захаваць большасьць за сабой.

Зараз Суданам кіруе Вышэйшая ваенная рада, якая складаецца зь 10 чалавек.

Амар аль-Башыр кіраваў краінай 30 гадоў. Вайскоўцы зьмясьцілі яго ў турму. Шэраг прадстаўнікоў апазыцыі выступае за выдачу яго Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, які падазрае яго ў арганізацыі злачынстваў у правінцыі Дарфур.

У апошнія месяцы праўленьня Башыра, па дадзеных СМІ, павышаную актыўнасьць у Судане праяўлялі структуры, зьвязаныя з расейскім бізнэсмэнам Яўгенам Прыгожыным. Паведамленьняў аб якіх-небудзь іх дзеяньнях у сувязі з цяперашняй сытуацыяй у Судане пакуль не паступала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG