Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Судане ізноў зьмяніўся лідэр


На вуліцах Хартума
На вуліцах Хартума

У Судане праз суткі пасьля адхіленьня ад улады прэзыдэнта Амара аль-Башыра зьмяніўся кіраўнік кіруючай цяпер краінай часовай ваеннай саветарады.

Міністар абароны Судана Авад ібн Ауф у пятніцу заявіў аб сыходзе з гэтай пасады і перадачы паўнамоцтваў чале Генштаба генэралу Абдэль-Фатаху аль-Бурхану.

Сыходу кіраўніка міністэрства абароны патрабавалі дэманстранты на вуліцах Хартума, якія, нягледзячы на задавальненьне іх патрабаваньняў аб адстаўцы Башыра, не разышліся і цяпер настойваюць на як мага больш хуткай перадачы ўлады ад ваенных да грамадзянскай ўраду.

Вайскоўцы раней заяўлялі, што маюць намер кіраваць краінай каля двух гадоў, каб падрыхтаваць свабодныя выбары і пазьбегнуць хаосу. Аднак яны згодныя на дыялёг з пратэстнымі сіламі. Дэманстранты ж патрабуюць фарміраваньня пераходнага грамадзянскай ўрада. На вуліцах Хартума, нягледзячы на абвешчаную камэнданцкую гадзіну, застаюцца тысячы людзей, іх галоўны лягер знаходзіцца ля будынка міністэрства абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG