Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк патлумачыў радыё «Говорит Москва» сваю рэакцыю падчас звароту Аляксандра Лукашэнкі да Нацыянальнага Сходу і беларускага народу.
«У кожнага свой тэмпэрамэнт, у кожнага свае эмоцыі. Я эмацыйна ўспрыняў, так. Што зробіш, экстравэрт, нікуды не падзенесься, які ёсьць», — сказаў Марзалюк.
Марзалюк адзначыў, што на словы Лукашэнкі «была пазытыўная рэакцыя ўсёй залі».