Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што Цэнтрвыбаркам запрапануе кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку правесьці парлямэнцкія выбары 17 лістапада гэтага года.
«Мы лічым, што праводзіць выбары 17 лістапада больш зручна», — сказала Інтэрфаксу Лідзія Ярмошына.
Сёньня ў штогадовым пасланьні да беларускага народа і парлямэнта Лукашэнка прапанаваў правесьці парлямэнцкія выбары 7 лістапада 2019 года. Прэзыдэнцкія выбары ён прапанаваў правесьці ў 2020 годзе.