Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп абвінаваціў Google у дапамозе Кітаю і кітайскаму войску


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Пра гэта прэзыдэнт ЗША напісаў у сваім акаўнце ў twitter.

«Google дапамагае Кітаю і іх войску, але не ЗША. Жудасна! Добрыя навіны ў тым, што яны дапамагалі несумленнай Хілары Клінтан, а не Трампу. І што з гэтага атрымалася? », — напісаў Дональд Трамп.

У кампаніі Google адказалі, што не супрацоўнічаюць з Кітаем, а наадварот — маюць праекты з міністэрствам абароны ЗША. Адказ прэс-службы Google цытуе журналістка Wall Street Journal Вівіян Салама.

«Мы не працуем з кітайскімі вайскоўцамі. Мы працуем з урадам ЗША, уключна з міністэрствам абароны, у многіх галінах: кібэрбясьпека, рэкрутынг і ахова здароўя», — напісала журналістка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG