Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей паставіў задачу «падвысіць ролю Беларусі ў сьвеце»


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

На паседжаньні калегіі Міністэрства замежных справаў Беларусі міністар Уладзімер Макей расказаў, што «галоўнай задачай на пэрспэктыву» ў ягонага ведамства застаецца «далейшае падвышэньне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусьветнай палітыцы», піша БелТА.

Паводле Макея, у 2018 годзе Беларусь «у няпростых вонкавых умовах вытрымала курс на забесьпячэньне сувэрэнітэту, правядзеньне незалежнай збалянсаванай і шматвэктарнай палітыкі, разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў на эўразійскай прасторы, дывэрсыфікацыю замежнага гандлю, умацаваньне бясьпекі ў рэгіянальным і глябальным маштабах».

У 2019 годзе, сказаў міністар, «трэба нарошчваць крытычную масу прыхільнікаў» ідэі міжнародных перамоваў, «аналягічных Хэльсынскаму працэсу». У партнэраў Беларусі, заявіў ён, «мацнее адчуваньне своечасовасьці і мэтазгоднасьці беларускай ініцыятывы».

«Дакладна выконваючы свае абавязаньні ў межах стратэгічнага партнэрства з Расейскай Фэдэрацыяй, Беларусь працягнула ўмацоўваць тэндэнцыю да нармалізацыі стасункаў на эўраатлянтычным вэктары», — цытуе БелТА Макея.

На закрытай частцы паседжаньня, адзначае Tut.by, будуць заслуханыя даклады амбасадараў у Расеі, Кітаі і Турэччыне, зь якімі, як сказаў Макей, назіраецца найбольшае адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага балянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG