Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Вяртаньне дыпляматаў ЗША ў Беларусь можа заняць і месяцы, і гады


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка пацьвердзіў, што Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску. Але працэс можа зацягнуцца, адзначае дыплямат. Яго словы перадае Tut.by.

Алег Краўчанка. Архіўнае фота
Алег Краўчанка. Архіўнае фота

​Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка выступіў на панэльнай дыскусіі «Атлянтычнай рады» ў Вашынгтоне 31 студзеня. Ён выказаўся пра вяртаньне амэрыканскіх дыпляматаў у Беларусь.

«У нас няма графіку, мы яшчэ падыходзім да вырашэньня сумесна з амэрыканскім бокам — вярнуць амбасадараў. Канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае. Калі будзе прынятае — працэс зойме месяцы, калі не гады. Хутчэй за ўсё, гады, да таго як мы ўбачым амбасадараў у абедзьвюх сталіцах», — сказаў Краўчанка.

11 студзеня амэрыканскі часопіс Foreign Policy паведаміў, што абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Беларусі зьнятае. Пазьней гэта пацьвердзіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG