Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі


ЗША і ЭЗ рыхтуюць новыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі, якія будуць уведзены з прычыны інцыдэнту з захопам ўкраінскіх караблёў у Керчанскім праліве. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы.

Паводле інфармацыі выданьня, абмежаваньні могуць быць уведзеныя ў бліжэйшыя два месяцы. Яны будуць тычыцца кампаній і фізычных асоб, якія зьвязаны з атакай на ўкраінскія караблі і захоп іх экіпажаў. 18 лютага кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў краін Эўразьвязу павінны будуць абмеркаваць пытаньне ўвядзеньня новых санкцый.

Паводле крыніц брытанскага тэлеканалу Sky News, Брусэль і Вашынгтон плянуюць скаардынаваць свае дзеяньні для таго, каб узмацніць ціск на рэжым расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Пасьля паведамленьняў аб верагодных санкцыях супраць Расеі на таргах Маскоўскай фондавай біржы рэзка патаньнеў рубель. У працягу 10 хвілін нацыянальная валюта страціла 46 капеек да даляра і 66 капеек да эўра.

25 лістапада каля берагоў анэксаванага Крыму расейскія памежнікі захапілі тры ўкраінскія вайсковыя караблі і затрымалі 24 марака. Вайскоўцаў абвінавачваюць у незаконным перасячэньні мяжы Расеі.

Кіеў лічыць акт захопу караблёў агрэсіяй, а маракоў называе ваеннапалонным. Расейскія ўлады заявілі, што ўкраінскія вайскоўцы пайшлі на сьвядомую правакацыю. Згодна з пазыцыяй расейскіх уладаў, матросы ня могуць быць ваеннапалоннымі з прычыны адсутнасьці вайны паміж Расеяй і Ўкраінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG