Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плян Мэй праваліўся. Што будзе далей з Брэксытам?


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Плян брытанскага ўрада па выхадзе краіны з ЭЗ пацярпеў паразу ў парлямэнце — за 73 дні да даты, калі Вялікая Брытанія павінна афіцыйна пакінуць Эўрапейскі зьвяз.

У падтрымку прапанаванай прэм’ер-міністрам Тэрэзай Мэй зьдзелкі з ЭЗ выказаліся 202 прадстаўніка Палаты абшчын, супраць дамовы прагаласавалі 432 дэпутата.

Парлямэнтарыі таксама адхілілі папраўку, згодна зь якой Брытанія магла ў аднабаковым парадку адмовіцца ад узгодненага з Брусэлем пляна па мяжы Паўночнай Ірляндыі (рэгіён Злучанага Каралеўства, які пакіне ЭЗ) і рэспублікі Ірляндыя, якая ўваходзіць у Эўрапейскі зьвяз. Супраць папраўкі выказаліся 600 заканадаўцаў, за — толькі 24.

Тэрэза Мэй спрабавала пераканаць дэпутатаў (у тым ліку і з яе ўласнай кансэрватыўнай партыі) даць шанец пагадненьню, якога яе ўрад дамаглося пасьля шматмесячных перамоваў з ЭЗ.

Супраць пляна выступіла ня толькі парлямэнцкая апазыцыя, але і частка яе аднапартыйцаў. Заўтра мае адбыцца галасаваньне аб недаверы ўраду Тэрэзы Мэй.


Што будзе адбывацца ў бліжэйшы час?

  • ва ўраду будзе тры дні, каб прапанаваць «плян Б» і паспрабаваць атрымаць дадатковыя гарантыі ЭЗ,
  • 21 студзеня можа адбыцца галасаваньне па «пляну Б»,
  • калі і ён будзе адкінуты, парлямэнт можа паспрабаваць узяць Брексыт пад свой кантроль і дасягнуць уласнага кампраміснага пагадненьня, каб не дапусьціць выхаду Брытаніі з ЭЗ зусім без пагадненьня.
  • Гэты варыянт, паводле многіх ацэнак, будзе мець цяжкія наступствы для эканомікі краіны і прывесьці да масавых пратэстаў, перабояў з забесьпячэньнем праз праблемы з транспартнай камунікацыяй з ЭЗ і аднаўленьню рэальнай мяжы з Ірляндыяй — што зьяўляецца ключавой праблемай Брэксыта. Прыхільнікі «жорсткага» Брэксыта, зрэшты, упэўненыя, што ён пройдзе значна мякчэй, чым яго малююць праціўнікі.

Рэфэрэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ прайшоў у чэрвені 2016 года. На ім зь невялікай перавагай перамаглі прыхільнікі выхаду. Пасьля гэтага брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй афіцыйна абвясьціла аб пачатку «разводу» з ЭЗ, прычым ўзгадненьне ўмоў, на якіх гэта будзе адбывацца, працягваецца да гэтага часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG