Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Месяцы ўпершыню прарасло насеньне, дастаўленае кітайскім месяцаходам


Кітайскі месяцаход на зваротным наку Месяца, 3 студзеня 2019
Кітайскі месяцаход на зваротным наку Месяца, 3 студзеня 2019

Кітайскі касьмічны апарат «Чан’э-4», які раней упершыню пасьпяхова сеў на адваротным баку Месяца, ажыцьцявіў першы ў гісторыі чалавецтва біялягічны экспэрымэнт на месяцовай паверхні. Дастаўленае на Месяц насеньне бавоўніку ўзышло. Пра гэта паведаміла Цэнтральная тэлевізія Кітаю.

Для экспэрымэнту былі адабраныя ўзоры шасьці біялягічных відаў, уключаючы бавоўнік, рапс, бульбу, разуху Таля, а таксама дразафілы і дрожджы. Апошнія атрыманыя з апарата фатаграфіі паказваюць, што ва ўсходаў насеньня бавоўны добры рост.

Адзначаецца, што гэта першае насеньне, якое расьце на Месяцы пасьля такіх выпрабаваньняў навакольнага асяродзьдзя, як нізкая гравітацыя, моцная радыяцыя і вялікая розьніца тэмпэратураў.

Раней уплыў месяцовых умоваў, у прыватнасьці радыяцыі, на жывыя арганізмы ўжо вывучалі амэрыканскія астранаўты падчас місіі «Апалёна-17» у 1972 годзе. Тады акрамя насеньня і бактэрый на Месяц быў дастаўлены кантэйнэр з сумчатымі мышамі.

«Чан’э-4» пасьпяхова прымесяцаваўся раніцай 3 студзеня. Адваротны бок Месяца не назіраецца зь Зямлі, а тэхніка, якая там працуе, ня можа атрымліваць зь Зямлі прамы радыёсыгнал. Гэта стварае асаблівую складанасьць для вывучэньня гэтага боку спадарожніка. Таму за некалькі месяцаў да асноўнай місіі Кітай запусьціў на месяцовую арбіту апарат «Цюэцяо», які рэтрансьлюе сыгнал паміж «Чан’э-4» і Зямлёй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG