Нацыянальнае касьмічнае ўпраўленьне Кітаю паказала відэа першай у гісторыі чалавецтва мяккай пасадкі на адваротны бок Месяца.
Пасадачны апарат зь месяцаходам прыстаў у басэйне Паўднёвы полюс—Эйткен 3 студзеня. Кітай стаў першай краінай, якая ажыцьцявіла высадку на адваротны бок спадарожніка Зямлі.