Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал АНТ уключыў Лукашэнку ў пяцёрку найлепшых хакеістаў Каляднага турніру


Тэлеканал АНТ у вечаровым эфіры 5 сьнежня назваў свой топ-5 найлепшых гульцоў Каляднага хакейнага турніру ў Менску. Лукашэнка закрыў сьпіс гульцоў, але графіка паказала, што ён яго ўзначаліў.

Хто якое месца заняў?

  1. Дайнюс Зубрус —​ літоўскі нападнік, у НХЛ з 1996 году;
  2. Ёзэф Штымпэл —​ хакеіст славацкага паходжаньня, адгуляў 16 сэзонаў у НХЛ, 2 — у КХЛ;
  3. Самі Хэленіюс — фінскі хакеіст, у НХЛ з 1996 году;
  4. Жужана Кольбэнхэер – кіраўніца камітэта жаночага хакею IIHF;
  5. Аляксандар Лукашэнка – кіраўнік Беларусі.

Тэлеканал назваў Лукашэнку «ідэйным натхняльнікам турніру», «які за 15 год удзельнічаў у кожным».

За 15 год існаваньня турніру каманда кіраўніка Беларусі перамагала 11 разоў, тройчы — расейскія хакеісты.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG