Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявяцца манэты з новымі малюнкамі. Але нешматлікія


Новыя беларускія манэты па 2 рублі, авэрс
Новыя беларускія манэты па 2 рублі, авэрс

Нацыянальны банк Беларусі абвясьціў пра выпуск 28 сьнежня новай сэрыі памятных манэтаў — «Архітэктурная спадчына Беларусі».

Звычайна, калі Нацбанк выдае памятныя манэты, то яны істотна адрозьніваюцца ад звычайных «плацёжных» дызайнам і памерамі, выдаюцца накладам у пару тысячаў асобнікаў.

Цяперашні выпуск — па 25 тысячаў кожнай з шасьці манэтаў. Самі манэты вельмі падобныя да «стандартных» 2-рублёвых, маюць той самы рэвэрс зь дзяржаўным гербам, але на авэрсе замест звычайнага надпісу «2 рублі» маюць выявы архітэктурных помнікаў. На выявах:

  • Мірскі замак;
  • Нясьвіскі палац Радзівілаў;
  • Гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў;
  • Камянецкая вежа;
  • Мікольская царква ў Магілёве;
  • Сафійскі сабор у Полацку.

Такія манэты можна купляць у якасьці сувэніраў, дарыць і прадаваць калекцыянэрам — а можна і проста расплаціцца імі ў краме, яны абавязковыя да прыёму без абмежаваньняў. Ранейшы дызайн з надпісам «2 рублі» на авэрсе і дзяржаўным гербам на рэвэрсе ня зьнікне.

Цягам 2019–2020 гадоў будуць выпушчаныя і новыя папяровыя рублі – ня памятныя, а звычайныя зь некаторымі праўкамі. Грошы, уведзеныя ў абарот у 2016 годзе, былі надрукаваныя значна раней — з разьліку на тое, што дэнамінацыю правядуць у 2009-м. За час, пакуль рублі ляжалі на складах, пасьпелі зьмяніцца правапіс, старшыня Нацбанку і некаторыя будынкі, намаляваныя на купюрах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG