Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт выступіў супраць расейскага газапроваду ў абыход Беларусі і Ўкраіны


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Эўрапейскі парлямэнт выказаўся 12 сьнежня за спыненьне будаўніцтва «Паўночнага патоку –​ 2», які дэпутаты лічаць «палітычным праектам».

Рэзалюцыю падтрымалі 433 эўрапейскія парлямэнтары, 105 выказаліся супраць, 30 устрымаліся.

У Эўрапарлямэнце заявілі, што ключавую ролю ў эўрапейскай сетцы энэргазабесьпячэньня выконвае Ўкраіна, а «Паўночны паток – 2» уяўляе пагрозу эўрапейскай энэргетычнай бясьпецы, гаворыцца ў дакумэнце.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 2 сьнежня ўхваліла рэзалюцыю, у якой выступіла за ўвядзеньне санкцыяў супраць «Паўночнага патоку – 2» і заклікала эўрапейскія краіны адмовіцца ад удзелу ў праекце. Кангрэс цяпер разглядае каля дзесяці заканадаўчых ініцыятываў, накіраваных супраць энэргетычнага сэктару Расеі і ейных экспартных магчымасьцяў, каб скараціць залежнасьць Эўропы ад расейскай нафты і газу.

У Вашынгтоне лічаць, што дывэрсыфікацыя крыніц энэргіі зьяўляецца ключом да захаваньня энэргетычнай незалежнасьці Эўропы.

Расейскія газаправоды ў паўночнай Эўропе
Расейскія газаправоды ў паўночнай Эўропе
Праект маршруту «Паўночнага патоку–2»
Праект маршруту «Паўночнага патоку–2»

«Паўночны паток – 2» павінен прайсці праз Балтыйскае мора ад узьбярэжжа Расеі да Нямеччыны. Увод у дзеяньне дзьвюх нітак трубаправоду агульнай магутнасцю 55 млрд м³ газу за год прызначаны на канец 2019-га.

Кошт будаўніцтва «Паўночнага патоку – 2» ацэньваецца ў 9,5 мільярда эўра.

Будаўніцтвам газаправоду займаецца Nord Stream 2 AG, якая належыць расейскаму «Газпрому». Заходнімі партнэрамі «Газпрому» зьяўляюцца нямецкія кампаніі Uniper і Wintershall, брытанска-галяндзкая група Royal Dutch Shell, француская Engie і аўстрыйская OMV.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG