Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Украіне патрэбна ўзмоцненая вайскова-марская прысутнасьць Нямеччыны і саюзьнікаў у Чорным моры


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Гэта можа стрымаць агрэсію Расеі, заявіў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію нямецкаму выданьню Funke Media Group.

Пятро Парашэнка адзначыў, што Ўкраіне патрэбная моцная, салідарная і недвухсэнсоўная рэакцыя на агрэсіўныя паводзіны Расеі. «Агрэсіўныя дзеяньні Расеі непрымальныя. Міжнародная супольнасьць і аб’яднаная Эўропа мусяць узмацніць ціск на РФ. Нам патрэбна ўзмоцненая вайскова-марская прысутнасьць Нямеччыны і саюзьнікаў у Чорным моры як стрымальны фактар для Расеі», — цытуе інтэрвію прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта.

«Мы мусім спыніць „Паўночны паток-2“. Мы павінны ўжо цяпер думаць пра новыя санкцыі», — дадаў Пятро Парашэнка.

«Усё залежыць ад Расеі — краіны, якая вядзе гібрыдную вайну супраць Украіны. Нашая краіна ніколі не правакавала аніякай вайсковай эскаляцыі. Гэта ня мы прыйшлі без запрашэньня з танкамі і кулямётамі, а расейцы. Гэта не Ўкраіна скрала частку сувэрэннай тэрыторыі іншай дзяржавы, а РФ. Ніколі ня варта забываць, што расейскія рэгулярныя войскі ўжо знаходзяцца на ўкраінскай зямлі. Яны парушылі нашую тэрытарыяльную цэласнасьць, акупаваўшы Крым і Данбас. Яны працягваюць забіваць украінцаў», — заявіў Парашэнка.

Паводле ўкраінскага прэзыдэнта, апошні інцыдэнт у Керчанскай пратоцы даводзіць, што Расея не адмаўляецца ад свайго пляну пашырыць акупацыю Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG