Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадаюць квіткі на II Эўрапейскія гульні. Колькі гэта каштуе


Нацыянальны Алімпійскі стадыён Дынама, Менск
Нацыянальны Алімпійскі стадыён Дынама, Менск

Найтаньнейшыя квіткі на спаборніцтвы па бадмінтоне, дзюдо, каратэ і самба. Найдаражэйшыя — баскетбол і пляжны футбол. Самы дарагі квіток на цырымонію адкрыцьця — 300 рублёў.

Квіткі паступілі ў продаж 1 сьнежня. Аматарам бадмінтона і барацьбы квіткі прапануюць па коштах ад 5 да 25 рублёў. Бокс, каноэ, гімнастыка абыдуцца трохі даражэй — ад 7 да 30. Самыя дарагія квіткі на баскетбол і пляжны футбол — ад 10 да 50 рублёў.

Цырымонію адкрыцьця можна паглядзець, купіўшы квіток як найменш за 150 рублёў. Самы дарагі каштуе 300 рублёў. На цырымонію закрыцьця можна будзе трапіць за сумы ўдвая меншыя.

Другія Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • З квітком на гульні можна будзе бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • На Эўрапейскія гульні ў Менск чакаюць 30 тысяч замежных турыстаў. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Нямецкі алімпійскі камітэт прыгразіў байкатаваць Эўрапейскія гульні ў Менску праз затрыманьні беларускіх журналістаў.
  • На падрыхтоўку да Эўрапейскіх гульняў з рэзэрваў выдзеляць 77 мільёнаў рублёў, таксама грошы на падрыхтоўку закладуць у бюджэт Беларусі на 2019 год.
  • Падчас гульняў у Беларусі будуць працаваць супрацоўнікі МУС Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG