Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія чыноўніцы замест прасаў вэтэранам купілі сабе мультываркі і чайнікі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі расейскага краснаярскага УФСБ і Сьледчага камітэту заявілі, што ў дамах чыноўнікаў рэгіянальнага Міністэрства сацыяльнай палітыкі падчас ператрусаў выявілі тэхніку, якая куплялася на грошы для вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Распачалі крымінальную справу паводле артыкула «махлярства, зьдзейсьненае ў асабліва буйным памеры службовай асобай з выкарыстаньнем свайго службовага становішча».

З кватэр канфіскавалі бытавую тэхніку — чайнікі і мультываркі, якія па спэцыфікацыі супалі з тэхнікай, набытай раней у якасьці падарункаў для вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Паведамляецца, што першапачаткова яны павінны былі купіць прасы, аднак па факце купілі іншую бытавую тэхніку, якую супрацоўнікі ведамства са сваякамі прысвоілі сабе.

Траіх падазраваных у махлярстве затрымалі. Як паведаміў расейскі тэлеканал 360, гэта — былая першая намесьніца міністра сацыяльнай палітыкі краю Натальля Калягіна, экс-начальніца аддзелу па справах вэтэранаў Вольга Гілева і два яе сваякі. У дачыненьні да 69-гадовага сваяка абраная мера стрыманьня ў выглядзе абавязаньня аб яўцы. Падазраваным пагражае да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле папярэдняй вэрсіі сьледзтва, супрацоўніцы міністэрства сацыяльнай палітыкі Краснаярскага краю зь лютага па чэрвень 2018 году заключылі 25 дзяржаўных кантрактаў з камэрцыйнай фірмай на набыцьцё падарункаў для вэтэранаў. Кіравалі фірмай сваякі былой начальніцы аддзелу — бацька і брат мужа.

Кантракты были выкананыя на суму да 100 тысяч рублёў (блізу 1500 даляраў). Скралі астатняе — больш за 2 мільёны расейскіх рублёў (блізу 30 000 даляраў), паведамляе СК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG