Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне просяць перайменаваць царкву Маскоўскага патрыярхату ў «Рускую праваслаўную царкву»


Патрыярх УПЦ КП Філярэт
Патрыярх УПЦ КП Філярэт

Цяпер частка праваслаўнай царквы, якая падпарадкоўваецца РПЦ, называецца Ўкраінская праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату).

Кіеўскі патрыярхат таксама зьвярнуўся ў Вярхоўную Раду з просьбай прыняць закон пра адзіную праваслаўную царкву ва Ўкраіне. Пра гэта Радыё Свабода заявіў зьверхнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філярет.

«Чаго мы будзем патрабаваць? Гэта каб ва Ўкраіне была адна ўкраінская праваслаўная царква, і каб РПЦ не хавалася пад назвай «украінскі», бо зьяўляецца па сутнасьці рускай. І таму мы будзем прасіць Вярхоўную раду, каб яна прыняла закон пра тое, што ва Ўкраіне адна ўкраінская праваслаўная царква, а другая праваслаўная царква мусіць называцца рускай. Тым больш, што службы яны вядуць на царкоўнаславянскай мове, казані — на рускай мове, абараняюць рускія інтарэсы на ўсходзе», — сказаў зьверхнік УПЦ КП.

11 кастрычніка сынод Усяленскага патрыярхату пастанавіў, што працягвае працэс прадстаўленьня аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве. Супраць гэтага рашэньня выступіла Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG