Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім і БХД ініцыююць прыняцьце новага закону аб адукацыі


У Менску адбыўся круглы стол, пасьля якога было заяўлена, што беларускія хрысьціянскія дэмакраты сумесна з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Аленай Анісім ініцыююць прыняцьце новага закону аб адукацыі.

Як інфармуе БелаПАН, ініцыятарамі сустрэчы сталі дэпутат Алена Анісім, сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, лідэр «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» Марына Хоміч. У пасяджэньні таксама ўдзельнічалі шэраг экспэртаў у сфэры адукацыі, у тым ліку Уладзімір Дунаеў, Мікалай Кванталіяні, Павел Церашковіч, Сьвятлана Мацкевіч.

«Дамовіліся: ствараем рабочую групу, у якую ўвойдуць экспэрты, прадстаўнікі моладзевых, грамадзкіх арганізацый. Праект закону на працягу найбліжэйшага месяца будзе выстаўлены на грамадзкае абмеркаваньне. А затым, выкарыстоўваючы мандат Алены Анісім, мы спадзяемся ўжо ў вясновую сэсію ўнесьці законапраект на разгляд Палаты прадстаўнікоў», — пракамэнтаваў вынік круглага стала Віталь Рымашэўскі.

Сярод палажэньняў новага закону, як вынікае з заяў удзельнікаў круглага стала, будзе рэальнае раўнапраўе беларускай і расейскай моваў у сфэры адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG