Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 17 кастрычніка ў Канадзе можна цалкам легальна курыць марыхуану


З 12.01 раніцы 17 кастрычніка ў Канадзе афіцыйна легалізаванае ўжываньне марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах. Адпаведныя заканадаўчыя зьмены, прынятыя Сэнатам краіны ў чэрвені, афіцыйна набылі моц, паведамляе СNN.

Цяпер усім грамадзянам Канады, старэйшым за 18 гадоў, можна купляць, прадаваць, захоўваць і нават вырошчваць марыхуану ў сябе дома. Праўда, ёсьць агаворка: захоўваць можна да 30 грамаў, а вырошчваць ня больш за чатыры раслін канопляў.

Канада стала другой краінай у сьвеце пасьля Ўругваю і першай краінай «Вялікай сямёркі», якая цалкам легалізавала марыхуану для выкарыстаньня ў рэкрэацыйных мэтах (пэрыядычнае нерэгулярнае ўжываньне псыхаактыўных рэчываў, не зьвязанае з мэдыцынскімі паказаньнямі, для атрыманьня задавальненьня і інш. — РС).

Прэм’ер-міністар Канады Жустэн Трудо ў чэрвені вітаў рашэньне парлямэнтарыяў. «Нашым дзецям было занадта лёгка дастаць марыхуану, а злачынцам — сарваць прыбытак. Сёньня мы мяняем сытуацыю», — напісаў Трудо ў паведамленьні ў «Твітэры». Легалізацыя марыхуаны была адным зь перадвыбарных лёзунгаў Трудо.

Праціўнікі гэтага рашэньня настойваюць на тым, што наркатычная расьліна стане занадта даступнай для дзяцей і падлеткаў і наступствы такога прадказаць цяжка. Мала таго, паводле іх, яно прывядзе да легалізацыі крымінальных вытворцаў марыхуаны.

Канада забараніла марыхуану ў 1923 годзе. У 2001 годзе ў краіне дазволілі ўжываньне марыхуаны ў мэдыцынскіх мэтах.

Сярод краінаў, у якіх часткова легалізаваная марыхуана, — Нідэрлянды, Паўночная Карэя, Чэхія, Грузія, некаторыя штаты ЗША, Гішпанія, Партугалія, Аўстрыя.

Мэдыцынскае ўжываньне марыхуаны дазволенае ў Харватыі, Ізраілі, Польшчы, Грэцыі і 20 штатах ЗША.

У Беларусі марыхуана лічыцца наркатычным сродкам і яе ўжываньне забароненае, а за продаж жорстка караюць, але ў шэрагу краінаў сьвету дазволена мэдычнае ўжываньне марыхуаны (яна сапраўды можа дапамагаць пры пэўных хваробах, выпісваецца лекарамі), а ў некаторых краінах дазволена і «рэкрэацыйнае» ўжываньне — для адпачынку. Паводле некаторых дасьледаваньняў (напрыклад, гэтага або гэтага) марыхуана нібыта менш шкодная за алькаголь ці тытунь, але яе ўжываньне сапраўды мяняе паводзіны людзей. Мэдыкі сьцьвярджаюць, што з марыхуаны людзі пераходзяць і на больш цяжкія наркотыкі.

Беларусы нават зьбіралі подпісы за легалізацыю і дэкрыміналізацыю марыхуаны. Аўтары пэтыцыі сьцьвярджалі, што ў Беларусі на ўтрыманьне асуджаных за ўжываньне ці захаваньне канопляў траціцца 6 млн даляраў на год, а саджаюць іх на 8–15 гадоў.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG