Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Сынгапуру раздадуць грамадзянам паўмільярда даляраў за ўклад у разьвіцьцё краіны


Сынгапур
Сынгапур

Усе паўналетнія жыхары Сынгапуру атрымаюць 511 мільёнаў амэрыканскіх даляраў за ўклад у разьвіцьцё краіны, паведамляе сынгапурскае Міністэрства фінансаў.

Аднаразовая выплата была прадугледжаная ў бюджэце Сынгапуру на 2018 год. Яе памер залежыць ад узроўню даходу грамадзян:

  • Калі ў мінулым годзе сынгапурац зарабіў ня больш за 28 тысяч сынгапурскіх даляраў ($20,4 тысяч), ён аднаразова атрымае 300 сынгапурскіх даляраў ($219,2);
  • Пры прыбытку не вышэй за 100 тысяч сынгапурскіх даляраў ($73,09 тысяч) — 200 сынгапурскіх даляраў ($146,1);
  • Пры гадавым заробку вышэй 100 тысяч — па 100 сынгапурскіх даляраў ($73).

У Сінгапуры пражываюць каля 2,8 мільёна паўналетніх грамадзян.

У 2017 годзе Міністэрства фінансаў зафіксавала рост эканомікі краіны на 3,6% вышэй чаканага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG