Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы вернікаў чакаюць Папу Рымскага на Катэдральным пляцы Вільні


У прэзыдэнцкім палацы адбылася паўгадзінная сустрэча папы рымскага зь кіраўніцай Літвы Даляй Грыбаўскайце. Вернікі чакаюць Папу на Катэдральным пляцы Вільні.

Папа Рымскі падарыў Грыбаўскайце абраз-мазаіку з выявай Хрыста, прэзыдэнтка падарыла Папу Францішку копію «Звана свабоды Літвы» і запіс твору Gloria Lietuvai.

Па дарозе з аэрапорту Папа Рымскі вітаў людзей, якія яго сустракалі. Папа ў сваім асноўным звароце да жыхароў Літвы, які прагучаў пасьля сустрэчы з Грыбаўскайце, зьвярнуўся да мясцовых жыхароў словамі гімна Літвы: «У мінулым Твае сыны хай сілу чэрпаюць» і казаў пра стагодзьдзе краіны.

А ў цэнтры гораду тысячы вернікаў чакаюць Пантыфіка. Папа Франшіцак сустрэнецца з моладзьдзю на Катэдральным пляцы а 17 гадзіне. Сустрэча будзе працягвацца паўтары гадзіны. За тры гадзіны да пачатку людзі, якія маюць адмысловыя ўваходныя квіткі, павінны зайсьці ў свае сэктары. Узмоцненыя захады бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG