Ізраіль адхіліў абвінавачваньні Расеі ў датычнасьці да крушэньня Іл-20 у Сырыі. Ізраільская армія ўсклала адказнасьць за гібель расейскіх вайскоўцаў на Сырыю, Іран і экстрэмісцкую групоўку «Хэзбала».
Ізраіль выказаў спачуваньні сваякам загінуўшых, але адхіліў зьвесткі ў тым, што яго самалёты падчас удару па аб’ектах сірыйскай арміі выкарыстаў расійскі Іл-20 у якасьці прыкрыцьця. У ізраільскай арміі сьцьвярджаюць, што самалёт знаходзіўся за межамі зоны апэрацыі, а ізраільскія зьнішчальнікі ў момант крушэньня Іл-20 ужо знаходзіліся ў паветранай прасторы сваёй краіны.
Расейскі ваенны самалёт Іл-20 быў памылкова зьбіты сырыйскімі сіламі супрацьпаветранай абароны. Загінулі 15 расейскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося ўчора вечарам падчас удару ізраільскай авіяцыі па абʼектах арміі Башара Асада ў сырыйскай правінцыі Лятакія. Па дадзеных СМІ, гаворка ідзе пра абʼектах, зьвязаных з хімічнай зброяй.
Масква ўсклалі адказнасьць за крушэньне на Ізраіль.