Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі жывецца лепш, чым на Багамах. Паводле Індэксу чалавечага разьвіцьця


У сёлетнім Індэксе чалавечага разьвіцьця Беларусь займае 53-е месца, паміж Румыніяй (52) і Багамамі (54).

Індэкс чалавечага разьвіцьця 2018

Паводле ААН:

1. Нарвэгія (0,953)
2. Швайцарыя
3. Аўстралія
4. Ірляндыя
5. Нямеччына
. . .

30. Эстонія
33. Польшча
35. Літва
41. Латвія
49. Расея
52. Румынія
53. Беларусь (0,808)
54. Багамы
58. Казахстан
70. Грузія
80. Азэрбайджан
83. Армэнія
88. Украіна
105. Узбэкістан
108. Туркмэністан
112. Малдова
122. Кыргызстан
127. Таджыкістан
. . .

189. Нігер (0,354)

Індэкс чалавечага разьвіцьця, мэтодыка вызначэньня якога была распрацаваная экспэртамі ААН, заключаецца паміж 1 (максымальны ўзровень разьвіцьця) і 0.

Сёлета Беларусь атрымала індэкс роўны 0,808. Пачынаючы з 1996 году, калі Індэкс чалавечага разьвіцьця для Беларусі быў вызначаны на ўзроўні 0,66, гэты паказьнік для краіны пастаянна ўзрастае.

У сёлетнім рэйтынгу 189 краінаў паводле Індэксу чалавечага разьвіцьця першае месца займае Нарвэгія, апошняе — Нігер.

Крытэры для складаньня інтэгральнага рэйтынгу — гэта ўзровень жыцьця і сацыяльнай абароненасьці жыхароў розных краінаў, паказьнікі здароўя і працягласьці жыцьця, адукацыі і культурнага разьвіцьця насельніцтва, стану злачыннасьці, аховы навакольнага асяродзьдзя, удзелу людзей у прыняцьці рашэньняў. Час ад часу сыстэма аналізу і апрацоўкі статыстычных дадзеных зьмяняецца. Аднак галоўнымі для вызначэньня канкрэтнага месца той ці іншай краіны па-ранейшаму застаюцца тры пазыцыі: узровень адукацыі і пісьменнасьці, працягласьць жыцьця і прыбыткі насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG