Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган і Пуцін дамовіліся стварыць дэмілітарызаваную зону ў Ідлібе


Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган у Сочы 17 верасьня 2018
Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган у Сочы 17 верасьня 2018

Прэзыдэнты Расеі і Турэччыны дамовіліся стварыць 20-кілямэтровую дэмілітарызаваную зону ў сырыйскім горадзе Ідліб. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Рэджэпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна.

ДМЗ павінна быць створана да 15 кастрычніка, да гэтага ж часу мае адбыцца вывад усіх узброеных сіл з гораду, усё цяжкае ўзбраеньне павінна быць выведзена да 10 кастрычніка.

Тэрыторыю, паводле дамоўленасьцяў, будуць патруляваць турэцкія і расейскія вайскоўцы.

Прэзыдэнты Турэччыны і Расеі 17 верасьня праводзілі ў Сочы сустрэчу, якая ў першую чаргу тычылася Сырыі, а таксама пытаньняў гандлю і бясьпекі.

Ідліб — адна з апошніх тэрыторый Сырыі, якую не кантралююць сырыйскія ўрадавыя войскі: рэгіён знаходзіцца пад кантролем апазыцыі і ісламскіх узброеных груповак.

Напярэдадні расейскія СМІ са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі распавядалі пра хімічную атаку ў Ідлібе, якую нібыта рыхтуюць у якасьці правакацыі валянтэры «Белых касак» — арганізацыі грамадзянскай абароны на кантраляваных паўстанцамі тэрыторыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG