Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Сёлета войскі Асада тройчы прымянялі хімічную зброю


Невядомы ратуе дзіця падчас меркаванай хімічнай атакі 8 красавіка 2018 году.
Невядомы ратуе дзіця падчас меркаванай хімічнай атакі 8 красавіка 2018 году.

Войскі сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада сёлета тройчы ўжывалі хімічную зброю супраць мірнага насельніцтва, каб вярнуць пад свой кантроль шэраг тэрыторый. Да такой высновы прыйшла Незалежная міжнародная камісія ў справе расьсьледаваньня пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Згодна з дакладам, які прадставіла Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара правоў чалавека ААН, сілы Асада ў студзені і лютым з дапамогай ракет правялі хімічныя атакі ў густанаселеных жылых раёнах Усходняй Гуты. У выніку пацярпелі 24 чалавекі, у тым ліку 6 дзяцей і 10 жанчын. У іх выявіліся сымптомы, характэрныя для атручваньня баявым хлёрам, такія як кашаль, паленьне ў горле і млоснасьць.

Аналягічны выпадак быў зафіксаваны ў Ідлібе ў лютым. Камісія ўстанавіла, што верталёты урадавай арміі скінулі ў гэтай правінцыі два балёны з газам. Тады пацярпелі прынамсі 11 чалавек.

Адзначаецца, што ў ходзе расьсьледаваньня камісія апытала больш за 400 відавочцаў.

У цяперашні час спэцыялісты ААН працягваюць расьсьледаваць меркаваную хімічную атаку, зробленую 7 красавіка ў горадзе Дума, дзе загінулі 49 мясцовых жыхароў і пацярпелі да 650 чалавек, паведамляе Reuters.

Аўтары дакумэнта паказваюць, што наступ у Ідліб можа прывесьці да гуманітарнай катастрофы.

Расея і Сырыя адмаўляюць факт ужываньня сырыйскай арміяй хімічнай зброі. Пэнтагон пагражае Асаду неадкладнай адплатай у выпадку новых хімічных нападаў. У апошнія дні самалёты Расеі і Сырыі праводзяць бамбардзіроўкі ў правінцыі Ідліб, нягледзячы на папярэджаньні ААН, ЗША, Турэччыны і іншых краін наконт гуманітарных рызык у правінцыі, дзе жывуць 3 мільёны чалавек, у тым ліку мільён дзяцей.

Масква, Дамаск і Тэгеран настойваюць на тым, каб Ідліб — апошні аплот ўзброенай апазыцыі — перайшоў пад поўны кантроль Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG