Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Свае людзі». Беларусаў ня будуць лічыць легіянэрамі ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе 


Беларускія хакеісты прыраўноўваюцца ў правах да расейскіх
Беларускія хакеісты прыраўноўваюцца ў правах да расейскіх

Прэзыдэнт Кантынэнтальнай хакейнай лігі Дзьмітрый Чарнышэнка заявіў, што ў беларускіх хакеістаў у КХЛ ужо няма статусу легіянэраў.

Адказваючы перад пачаткам сэзону на пытаньні журналістаў, ён сярод іншага акрэсьліў праблему беларускіх гульцоў, якія дзеля выступу ў расейскіх камандах масава прымаюць грамадзянства Расеі.

«Ліга міжнародная, але зарэгістраваная на тэрыторыі Расеі і абавязаная выконваць законы краіны, — прыводзіць ягоныя словы сайт КХЛ. — У беларусаў ужо няма статусу легіянэраў: закон прыняты, наш рэглямэнт дазваляе гэта зрабіць мамэнтальна».

Згодна з рэглямэнтам КХЛ, агульная колькасьць заяўленых для ўдзелу ў чэмпіянаце спартоўцаў у складзе расейскай каманды, якія ня маюць права выступаць за зборныя Расеі, не павінна быць болей за пяць.

Шэраг беларускіх хакеістаў пасьля пераходу ў расейскія клюбы прынялі грамадзянства Расеі, каб не лічыцца легіянэрамі, страціўшы пры гэтым права выступаць за нацыянальную зборную Беларусі. Самым яскравым прыкладам — Андрэй Стась, у нядаўнім капітан галоўнай беларускай каманды.

Пасьля неаднаразовых зваротаў з боку Фэдэрацыі хакея Беларусі, Міністэрства спорту Расеі ў якасьці выключэньня вырашыла сёлета не распаўсюджваць дзеяньне ліміту на гульцоў зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG